build your own website

Я ВЫБИРАЮ ЧЕЧЕЛИ

материалы книги
(ранний доступ)

Я выбіраю Чачалi

      "Аб’ездзілі паўсвета, але на Глыбоччыне – найлепш!" 

      Масквічы Леанід і Ірына Братухіны аб’ехалі паўсвета: пабывалі ў Італіі, Іспаніі, Турцыі, Егіпце, Індыі, Тайландзе, В’етнаме… У 2010 годзе праз Інтэрнет знайшлі Дом адпачынак Чачалі і прыехалі на Глыбоччыну. З таго часу, кожны год, Братухіны разам з унукам Фёдарам адпачываюць у нас. Напярэдадні "Вішнёвага фестывалю" мы сустрэліся з імі, каб пачуць уражанні бывалых людзей пра Беларусь.
      – З Беларуссю нас звязвае тое, што продкі маёй жонкі родам з Віцебскай вобласці. Унук Фёдар адпачываў у "Зубронку" на Нарачы. Ведаем мы і ваш Бярэзінскі запаведнік, а цяпер вось і глыбоцкія Чачалі, – гаворыць Леанід. – За мяжой, дзе мы пабывалі, цёпла, ёсць мора, экзатычная прырода, выдатны сервіс, затое ў Чачалях – цішыня і спакой, такое ўражанне, што тут спыніўся час, бо не адчуваецца гарадская мітусня і шум мегаполісаў; тут натуральная, а не штучна створаная, прыродная прыгажосць, здаровае харчаванне, шчырыя працавітыя людзі і нашы сябры.
      Так, так, не здзіўляйцеся: Братухіны за гэтыя гады пазнаёміліся з "суседзямі"–дачнікамі, сустракаюцца, ходзяць у госці і нават калі вяртаюцца ў Маску, то падтрымліваюць сувязі праз Інтэрнет. Сябры-аднагодкі ёсць і ў Фёдара, а таму яму бавіць час тут асабліва цікава. І бабуля з дзядулем не хвалююцца, бо ведаюць: баяцца ў гэтых мясцінах няма каго і чаго.
      – Мы аднойчы на глыбоцкай стаянцы пакінулі машыну і забыліся яе замкнуць, а ў салоне быў ноутбук, грошы, дакументы. Прыйшлі з магазіна – нічога не прапала. Гэта – яскравы паказчык культуры людзей і выдатнай работы праваахоўных органаў, – сказала Ірына.
      – За шэсць гадоў у Глыбокім шмат чаго змянілася. Адзін год клалі плітку ля гандлёвага цэнтра, на другі год прыехалі – фасад "Роднага кута" ўпрыгожаны люстранымі панелямі. То кветніца новая з’явіцца, то новая скульптура, то фантан, то сквер маладажонаў. Мы з унукам любім на вашу "Брыганціну" прыходзіць: тут і адпачыць ёсць дзе, і на роліках пакатацца, і ў тэніс пагуляць.     Можна на беразе возера пасядзець, па набярэжнай пагуляць, вутачак пакарміць, за лебедзямі паназіраць. У вас усюды чыста, па-дамашняму ўтульна, а таму смецца кідаць проста сорамна. Правільна выбраная тактыка: прыгажосць і парадак – лепшыя выхавальнікі, – гаворыць Леанід. – У нас родныя жывуць у такім жа расійскім райцэнтры дык яго з вашым наогул нельга параўноўваць. У вас адчуваецца гаспадар, які сочыць за парадкам, пастаянна яго падтрымлівае і, аздабляючы горад, мяняе яго вонкавае аблічча. Калі мы першы раз перасеклі расійска-беларускую мяжу, плакаць хацелася. У вас кожны кавалачак поля засеены, усюды падкошана, прыбрана – воку і душы прыемна. На мой погляд, у Беларусі ад савецкага мінулага засталося лепшае: манера гаспадарання, працаздольнасць людзей і адказнасць за зямлю, на якой вы жывяце.
      Удзячны персаналу Дома адпачынку Чачалі і кіраўніку за гасціннасць, клопат, якаснае абслугоўванне, за жаданне зрабіць наш адпачынак цікавым і здаровым. Мы бачым шчырасць гэтых людзей і верым, што мы тут заўсёды чаканыя госці, – падвёў рысу сказанаму гаспадар.

Падрыхтавала Галіна СУТУЛА. 

Я выбіраю Чачалi  

      "Глыбоччына тое месца, куды хочацца вярнуцца"

      Такія словы чую ад кожнага, хто гасцяваў, адпачываў ці прыязджаў на экскурсію ў Глыбокае. Сустрэча з чарговым госцем адбылася ў пачатку ліпеня.
      Яўген Георгіевіч Бранцаў выхадзец з украінскага Харкава, заканчваў Львоўскі політэхнічны інстытут. Архітэктар па адукацыі, ён працаваў у Магілёве, дзе займаўся рэканструкцыяй цэнтра горада, затым – уБарысаве. Цяпер жыве ў Наваполацку, працуе старшым выкладчыкам кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён – член Беларускага Саюза архітэктараў з 1975 года, занесены ў міжнародную энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Беларусі”. Мае 50 гадоў праектнага стажу. За гады работы спраектаваў 37 храмаў. Сёлета Яўген Георгіевіч адпачывае ў Чачалях.
      – Я быў у многіх замежных краінах: Балгарыі, Чарнагорыі, Турцыі, Арабскіх эміратах… У Дубаі, напрыклад, тэмпература вады +32, паветра +45, грэе добра, але ж гэта высокі шумны мегаполіс і там не адпачнеш. Там цікава архітэктару, а звычайнаму чалавеку патрэбна цішыня, жывая прырода, умераны клімат, да якога без праблем са здароўем можна прызвычаіцца.
      Дом адпачынку Чачалі я знайшоў па Інтэрнеце, зрабіў заказ, праўда, свабодныя месцы былі толькі на тыдзень. Цішыні тут хапае, прырода прыгожая – сосны стромкія, возера чыстае, таму тут так лёгка дыхаецца і думаецца. Абслугоўванне на высокім узроўні, добра арганізавана праграма знаёмства з Глыбокім. У вашым горадзе чыста, дагледжана, бачна, што добраўпарадкаваннем займаецеся не час ад часу, а пастаянна і мэтанакіравана. Ёсць утульныя мястэчкі, дзе можна пабыць адзін на адзін з сабой і з прыродай. Даволі для раённага цэнтра і скульптурных кампазіцый, звязаных як з гісторыяй, так і з сучаснасцю.
      У горадзе шмат прыезджых, якія фатаграфуюцца ля скульптуры вішні, ля дзеда-глыбачаніна, ля Мюнхаўзена, у алеі закаханых. Некаторыя замкі, што пакідаюць маладыя на металічным сэрцы ў алеі, – сапраўдныя шэдэўры мастацтва: графіраваныя, з лірычнымі душэўнымі надпісамі. Налета абавязкова прыедзем на Глыбоччыну зноў і не ўдваіх з жонкай, а з дзецьмі і ўнукамі, – сказаў Яўген Георгіевіч.

Падрыхтавала Галіна СУТУЛА. 

Я выбіраю Чачалi

     "Глыбоччына: рэальнасць, ператвораная ў казку"
    
      Я жыву ў Маскве, працую настаўніцай матэматыкі. Шматмільённы мегаполіс, вірлівае школьнае жыццё, паўсядзённыя клопаты – руціна і бясконцая мітусня стамляюць, а таму кожны год стараюся пакінуць шумную сталіцу і адпачыць дзе-небудзь у спакойным маляўнічым куточку.
      Сёлета, "падарожнічаючы" па камп’ютарным сеціве, я выпадкова наткнулася на Дом адпачынку Чачалі, што на Глыбоччыне. Перагартала фотаздымкі, пачытала водгукі тых, хто ўжо тут адпачываў, успомніла як я школьніцай была ў Беларусі і мне захацелася туды вярнуцца.
      Выбіраючы месца адпачынку, хацела, каб там было ціха, прыгожа, цікава і для нас, дарослых, і для маіх дзяцей-школьнікаў. Шчыра скажу, што мой выбар быў правільным. Шкада толькі, што часу, каб удосталь палюбавацца Глыбоччынай, нам не хапіла, бо ўсе месцы былі загадзя забраніраваныя яшчэ ў красавіку. Мы правялі ў беларускіх Чачалях усяго тыдзень, але ён быў падобны на сапраўдную казку.
      Мы адчувалі асалоду ад цішыні, захапляліся веліччу навакольнай прыроды, гасціннасцю персанала Дома адпачынку, добразычлівасцю жыхароў Глыбоччыны. Прыемна дзівіліся таму, што ў вас тут усё натуральнае: прырода, прадукты харчавання, людская шчырасць і культура; што ў вас такая багатая гісторыя, шмат славутасцяў, скульптурных кампазіцый; што тут кожны, незалежна ад узросту, знойдзе занятак па інтарэсах. І ўсе гэтыя выгоды выдатна спалучаюцца з рэальным коштам за паслугі, якія без праблем можа аплаціць звычайны настаўнік.
      Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей ад наведвання клуба "Амазонкі", дзе яны пакаталіся на конях, пакармілі іх. Пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Мосар, у касцёле Святой Ганны, набралі вады з крынічкі, прайшлі сцяжынкай да ўсталяванага на гары Крыжа, у Глыбокім схадзілі ў Сабор Прэсвятой Багародзіцы. Дакрануўшыся душой да святыняў, выходзіла з Храмаў абноўленая, ачышчаная і прасветленая – так лёгка і хораша мне было!
Калі вечарамі гулялі па горадзе, было адчуванне, што мы трапілі ў мінулае ў лепшым сэнсе гэтага слова. Той патрыятызм, без якога няма нацыянальнага адзінства, адчуваецца ўсюды: у тым, што вы ўшаноўваеце сваіх славутых землякоў, што наводзіце парадак і ўпрыгожваеце свой горад, што тут працавітыя культурныя, з адкрытай душой, дабразычлівыя людзі.
      У Доме адпачынку Чачалі нас акружылі клопатам і ўвагай, дапамаглі скласці праграму прыбывання, падказалі, дзе і што паглядзець, чым заняцца і як правесці час з найбольшай карысцю для сябе. Мы ўдзячны Людміле Чэбан, пад апекай якой мы былі ўвесь час знаходжання, і ўсяму персаналу Чачалёў за прафесіяналізм, прыветлівасць, увагу і павагу да кожнага наведвальніка.
      Глыбачане – малайцы, яны – сапраўдныя патрыёты і гаспадары, у якіх ёсць чаму павучыцца. Калі вярнуся ў Маскву, пакажу сваім калегам і знаёмым відэафільмы пра Глыбокае, якія мы запісалі, раскажу і прарэкламую вашы мясціны, вашу гасціннасць і, упэўнена, у наступным годзе колькасць жадаючых адпачыць у Чачалях расіян яшчэ больш павялічыцца.
      Налета мы абавязкова прыедзем сюды зноў, а сёлета мы яшчэ наведаем Хатынь, Гомель, Магілёў і Віцебск, пабываем у Несвіжскім і Мірскім палацах. Лічу, што мы павінны выхоўваць падрастаючае пакаленне на прыкладах нашага агульнага гістарычнага і гераічнага мінулага.

Ірына Лагачова,
г. Масква.
На здымку: масквічка Ірына з дзецьмі Пецем і Любай на Глыбочччыне.
Фота з архіва Дома адпачынку Чачалі.

 

Я выбіраю Чачалi

      "Глыбокае – горад прыгажосці, свята, эмоцый… "

      Хто прыедзе ў наш горад аднойчы, той з задавальненнем будзе вяртацца сюды зноў і зноў.
      Напрыклад, у 2014 годзе на мерапрыемстве “Сем акордаў шчасця” выступілі Пётр Войчанка і Валерый Рулёў, удзельнікі шоу-дуэта “ПраБаян” Магілёўскай абласной філармоніі. Таленавітыя хлоцы-баяністы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў-фестываляў, выпускнікі глыбачанкі Вольгі Буцько. Іх выступленне было настолькі яркім і запамінальным, што глыбачане не хацелі адпускаць артыстаў са сцэны пакуль тыя не паабяцалі, што ў хуткім часе вернуцца ў Глыбокае зноў. Слова яны сваё стрымалі: у Дзень Незалежнасці 3 ліпеня Пётр і Валерый выступілі на галоўнай сцэне горада. Адметна тое, што яны – родам з Бранскай вобласці, але жывуць, працуюць, стварылі свае сем’і у Беларусі, якую лічуць сваёй другой радзімай. Ім вельмі спадабалася ўтульнае чыстае гасціннае Глыбокае, дзе, па іх словах, жывуць "патрыёты-працаўнікі, патрыёты-творцы, патрыёты-слухачы".
      Сёлета ў Глыбокае па запрашэнні прыязджала вядомая скрыпачка, салістка Магілёўскай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Панчанка. У сваім шчыльным графіку выступленняў яна знайшла ўсяго адзін дзень, які і падарыла нам, глыбачанам. Вольга двойчы выступіла ў рамках праграмы “Вішнёвага фестываля”: у дзень яго адкрыцця 18 ліпеня на галоўнай сцэне горада і ў Доме адпачынку Чачалі, дзе праходзіла творчая сустрэча замежных гасцей з творчымі людзьмі Глыбоччыны і адбылася прэзентацыя відэафільма Уладзіслава Барылы “Глыбокае – часцінка любай Беларусі”. Нягледзячы на такі кароткі час знаходжання ў Глыбокім, Вольга падчас інтэрв’ю “намалявала” даволі яскравы яго партрэт.
      – Раней я чула, што на Віцебшчыне ёсць такі горад Глыбокае, але мой гастрольны тур ніколі па вашай вобласці не праходзіў – я пабывала ў вас упершыню і ўражана ўбачаным. Глыбокае – прыгожы горад, у якім адчуваюцца дамашняя ўтульнасць і спакой. Кожны прыезджы, з суседняга ён раёна ці з далёкага замежжа, знойдзе тут дзе і чым заняць час, бо паглядзець у вас ёсць што. Цудоўныя храмы, алея знакамітых землякоў – своеасаблівы музей гісторыі, творчасці і дабрачыннасці пад адкрытым небам, скульптуры Мюнхаўзена і вішні, ля якіх я сфатаграфавалася, помнік кнізе, як сведчанне таго, што ў горадзе жывуць культурныя людзі, прыгожая набярэжная, дзе ўдала спалучаецца прыродная і створаная рукамі чалавека прыгажосць. У вашым фестывальным горадзе, як аказалася, усё мела дадатак “вішнёвы”. У вас нават згушчонае малако зрабілі са смакам вішні. Я паспрабавала знайсці такое ў Магілёве – няма. Такі смачны і арыгінальны сувенір ёсць толькі ў вас, у Глыбокім. Бачу, што жыхары горада ганарацца сваім горадам, яны хочуць як мага больш нам, прыезджым, расказаць і паказаць. Глыбокае ў дзень майго знаходжання было напоўнена яркімі фарбамі, колерамі, песнямі, эмоцыямі, усмешкамі. Мне спадабалася ваша гасціннасць, вашы гледачы, якія, пачуўшы знаёмыя матывы, так падтрымлівалі мяне апладысментамі! – сказала Вольга. – Напачатку я выканала знаёмую ўсім "Купалінку", затым нашы беларускія, больш "жывыя" і дынамічныя матывы – "Касіў Ясь канюшыну" і "Лявоніху", а завяршыла выступленне кампазіцыяй шведскай рок-групы "The Final Countdown" - "Europe " і хітом Антоніа Вівальдзі "Шторм".
      Праз дзень, паверце, я засумавала па вашым Глыбокім і, калі выдасца магчымасць, абавязкова вярнуся сюды зноў, каб без спешкі палюбавацца тым, што вы маеце, – на такой пазітыўна-настальгічнай ноце скончылася інтэрв’ю.

Падрыхтавала Галіна СУТУЛА.
На здымку: выступае скрыпачка Вольга Панчанка.
Фота Варвары Ваяводавай.

Я выбіраю Чачалi

       У праекце "Я выбiраю Чачалi", прымае ўдзел Наталля Скубкова.
       Маладая жанчына, маці двух дзетак Наталля нарадзілася і жыла ў Арэнбургу, але, калі яшчэ была школьніцай, кожнае лета праводзіла летнія канікулы ў бабулі ў вёсцы Малявічы Вілейскага раёна. У Беларусі ёй падабалася ўсё: і прырода - лясы, рэчкі, лугі, і людзі - іх беларуская гаворка, песні, іх гаспадарлівасць і гасціннасць. Таму і не дзіва, што было ў Наталлі жаданне назаўсёды пераехаць у Беларусь. Калі сын і дачка падраслі, жанчына ажыццявіла сваю мару. У Мінску сям’я жыве ўжо чатыры гады, а сёлета мама з дзецьмі пабывалі на Глыбоччыне - у Доме адпачынку Чачалі. Наталля ўражана ўбачаным і з задавальненнем перадае свае думкі, пачуцці і эмоцыі чытачам "Весніка Глыбоччыны".
       - Кожнаму з нас час ад часу патрэбна "перазагрузка" - адпачынак ад мітуслівай і руплівай паўсядзённасці. Калі ў дачкі былі восеньскія канікулы, мы таксама вырашылі "перазагрузіцца". Варыянтаў было шмат, але ўсе яны зводзіліся да аднаго - пазнаваць цяпер ужо нашу Беларусь. І мы, выбраўшы Чачалі, не памыліліся.
      Гэта цудоўнае маляўнічае месца на беразе возера сярод стромкіх соснаў. Спакой, цішыня, дразды на дрэвах, вавёркі бегаюць і вялікі чорны сабака-ахоўнік на службе… У першы дзень над Чачалямі слаўся густы туман, усё было спавіта тоўстай малочнай дымкай. Не было бачна ні дамоў, ні возера, ні берагоў. "Мама, гэта і ёсць край зямлі?" - агледзеўшыся, спыталі ў мяне дзеці.
Але гэты "край зямлі" аказаўся для нас сапраўдным раем. У першы дзень мы ўзялі веласіпеды і паехалі па ваколіцах: Харашкі - Шуневічы - ферма, дзе гадуюць бычкоў, лясок на ўзгорку… Засталіся задаволенымі.
      Назаўтра паехалі ў Глыбокае. Экскурсавод Юрый Калбасіч павёў нас у сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы, расказаў пра іконы, пра тое, як паводзіць сябе ў храме, калі і з якой нагоды можна і трэба ставіць свечкі. Мы з дзецьмі задавалі яму шмат пытанняў, а ён цярпліва, даходліва і зразумела нам усё тлумачыў. Раней, заходзячы ў храм, я адчувала скованасць і дыскамфорт, баялася заўваг вернікаў, бо не ведала, як сябе правільна паводзіць у святым месцы. Дзякуючы Юрыю, я пазбавілася ранейшых страхаў, перастала саромецца сваёй недасведчанасці і ўпершыню адчула сябе часцінкай адной вялікай хрысціянскай сям’і.
      Мы спусціліся ў падзямелле, затым па крутых драўляных прыступках падняліся наверх, да званіцы. Не гледзячы ўніз, а толькі перад сабой, ішлі на дрыготкіх нагах, павольна і баючыся. Але затрачаных сіл не шкадавалі, бо зверху адкрыліся такія прыгожыя гарадскія краявіды! А ў дадатак Юрый расказаў нам шмат цікавых гісторый з мінулага, звязаных з глыбоцкім мястэчкам.
      Яшчэ адным адкрыццём для нас стаў Глыбоцкі дом рамёстваў. Малады ганчар Арцём вучыў маіх дзяцей рабіць гліняныя гаршчочкі і вазы, і дзеці аж пішчалі ад захаплення. Для нас спецыялісты правялі майстар-клас і навучылі рабіць травяную ляльку. Цяпер яна "катаецца" з намі ў машыне, і мы ўдыхаем прыемны водар беларускіх лугоў.
      Сын паспрабаваў сябе ў сталярнай справе. Майстар Віктар Дудкевіч дапамог яму зрабіць цацку, падобную на такую, з якой гулялі беларускія дзеці сто гадоў назад...
      Пяць дзён нашага знаходжання на Глыбоччыне праляцелі незаўважна, а ўражанняў і эмоцый мы за гэты час назапасілі столькі, што на паўгода наперад хопіць. Мы ўдзячны членам калектыву Дома адпачынку Чачалі, якія кожны дзень клапаціліся пра нас. Дзякуючы ім, мы адчувалі сябе ў новым месцы, як дома: спакойна, камфортна, сытна і зусім не спяшаліся пакідаць прыгожыя глыбоцкія мясціны.
      За чатыры гады жыцця ў Мінску ўсялякае здаралася: бывала цяжка, сумна і хваравіта на душы. Тады я выхадзіла ў парк на прагулку, седзячы на беразе, любавалася Свіслаччу, спявала пра сябе любімую беларускую песню "Цячэ вада ў ярок" - дрэнны настрой, унутраннае разладззе як рукой здымала.
Беларусь - цудоўная краіна, дзе гарманічна спалучаюцца прыроднае натуральнае хараство і духоўная прыгажосць людзей, а таму тут так добра, спакойна і шчасліва, - падвяла рысу сказанаму Наталля.

Галіна СУТУЛА.
На здымку: сям’я Скубковых з Мінска ў Глыбоцкім Доме рамёстваў.
Фота з архіва Дома адпачынку Чачалі. 

Я выбіраю Чачалi

Ольга Шестопалова.

***
      Душевный отдых дело тонкое и многокомпонентное. И, помимо глобальных слагаемых - комфортных условий, транспортной доступности, цены вопроса, вес не меньший имеют ощущения и впечатления, слабо поддающиеся калькуляции и нормированию. Я, попав сюда однажды с оказией, по счастливому стечению обстоятельств, стала многократным гостем, да чего уж там - уже почти своим человеком в Глубоком и его окрестностях, потому что здесь…
      … когда я, например, наматываю километры живописнейшими проселками, то зрелое лето щедро дурманит меня ароматами буйно цветущего разнотравья и птичьим многоголосьем. А где-то впереди, у первого в попутной деревне дома, местная жительница, выходящая из калитки на улицу, вдруг останавливается, призывно машет мне рукой и ждет, когда подойду. Недоумеваю - что ей занадобилось-то от меня, случайной в этих местах прохожей? И, уже поравнявшись с ее калиткой, слышу: «Вы проходите! Я просто не хотела вам дорогу переходить с пустым ведром, вроде примета плохая, вдруг вы верите?» и улыбается щедро, от души, и за моей спиной спешит через дорогу со своим этим ведром, наверняка к соседке, делящейся излишками урожая.
      … когда я, например, в очередной раз отправляюсь на прогулку и по грибы заодно, ибо здесь их видимо-невидимо, то собака Люська, состоящая в штате дома отдыха «Чечели», деловито трусит на пару шагов впереди. Она считает меня своей подопечной, очевидно не доверяя городской недотепе - а ну как заплутает? И терпеливо прощает зряшный, по ее мнению, интерес к грибам, особенно недоумевая по поводу маслят: "Это еще что за невидаль и зачем она тебе?" явно говорят ее сморщенный нос и поднятое ухо. Она даже пытается приобщить меня к своей диете, разом срываясь с места в заросли и возвращаясь с гордым видом и мышкой-полевкой в зубах, не очень, впрочем, расстраиваясь теперь уже моему сморщенному носу и вежливому отказу от подношения.
      … когда дорога выводит меня из перелесков в поля, то пейзаж пополняется трактором «Беларусь», длящим свою борозду из-за горизонта. И если сам он совсем не редкость - такими деловитыми тружениками мы заселили поля и ближайших соседей, и дальних стран, то когорта аистов, штук пятнадцать, не меньше, величаво и чинно вышагивающая вслед за ним по пахоте - вот это уже местный, не экспортируемый раритет и достопримечательность. Они же, крылатые создания, в отличие от нас с вами, абсолютно свободны и вольны в любой момент отправиться по зову души кода угодно, а вот подишь ты - раз за разом выбирают эти места. Может, это и есть лучшая реклама этому краю?

Падрыхтавала Галіна СУТУЛА. 

Забронировать номер или заказать услугу

Введите, пожалуйста, Ваши контактные данные, это займет всего 30 секунд!

Информация была интересной? Поделитесь этой страницей!

Адрес

Филиал "Чечели"
УПП "Глубокский МКК"
ул. Озёрная, 1Б,
д. Чечели, Глубокский район,
Витебская область
УНП 300998100

Контакты

Email: checheli@checheli.by
Телефон:
+375-29-514 08 28 Viber, WhatsApp (Олег)
+375-44-750 93 44
+375-29-511 53 59 Viber
(Людмила)
+375-33-631 46 35
+375-44-715 77 32
+375-29-757 36 96

© Copyright 2018 Филиал "Чечели" УПП "Глубокский молочноконсервный комбинат"
Разработка сайта   Центр комплексной поддержки и планирования бизнеса